Радыё РМ - архіў бясцэннай інфармацыі для тых, хто жыве вучэннем Хрыста, для каго Евангелле - не пусты гук і проста гісторыя, а адзіны магчымы лад жыцця.
Мы сабралі тут усё лепшае, што зроблена за час існавання Радыё Марыя Беларусь - выдатныя перадачы, інтэрв'ю з аўтарытэтнымі педагогамі, псіхолагамі, лекарамі, катэхетамі, святарамі, падборкі лепшай музыкі, праграмы культурнай, сацыяльнай, касцельнай накіраванасці. Тут вы можаце знайсці і заўсёды выкарыстоўваць усё, што каманда валанцёраў радыё з любоўю стварала і збірала для Радыё Марыя Беларусь.
Афармляючы платную падпіску на наш Архіў вы таксама падтрымліваеце Радыё Марыя Беларусь і дапамагаеце даставіць Слова Божае туды, дзе яго моцна чакаюць. Самотным, хворым, сумным, тым, хто губляе надзею, тым, хто з-за розных абставінаў не можа ўдзельнічаць у святой імшы, не можа наведваць касцёл, не бачыць выхаду. Вы дапамагаеце захаваць нашу веру і перадаць яе наступным пакаленням, як было на працягу ўжо тысячы гадоў і будзе навекі. Хвала Пану!
Каб стаць падпісчыкам неабходна зарэгістравацца, пасля аплаты для вас будзе адкрыты доступ у спецыяльны раздзел.