Навіны
Мы абнавілі наш архіў: Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення, Кодэкс Кананічнага права, а. Яўген Голуб, 7 фактаў пра музыку, Геаграфія Хрысціянскага свету. У бліжайшы час будзем імкнуцца абнавіць рэшту архіва.
8 мая ўтульная сядзіба Радыё Марыя пераўтварылася на адну ноч у студыю гуказапісу. Добра вядомая сталым слухачам радыё супольнасць «Ubi Caritas» скарысталася сяброўскай гасціннасцю ды запісала акустычную лайф-версію некалькіх цалкам новых песень.
Запазнацца з іншымі творамі Ubi Caritas запрашам да нашага архіва.
Вяночак да Божай Міласэрнасці Пан Езус прадыктаваў святой Фаустыне ў Вільні 13–14 верасня 1935 года як малітву для суцішвання Божага гневу і перапрашэння за грахі нашыя і ўсяго свету. У нашым архіве ёсць магчымасць знайсці спяваную версію Вяночка да Божай Міласэрнасці, якую выконвае хор "Gloria".
Хвала Хрысту, дарагія радыёслухачы! Апошнім часам мы дадалі новыя выпускі "Паэзіі душы", "На ўласныя вочы", катэхезы ад кс. Аляксандра Фаміных і а. Яўгена Голуба, "Сонечныя праменьчыкі", "Пакаленне NEXT" і рубрыкі "Моладзь". Сардэчна запрашаем скарыстацца з магчымасці!
Наш архіў павялічваецца не толькі колькасна але таксама і якасна. Нашыя радыёслухачы, якія сочаць за нашай дзейнасцю ў сацыяльных сетках ужо ведаюць, што Радыё Марыя распачало весці ў інтэрнэце не толькі аўдыё але таксама і відэавяшчанне.
Відэазапіс нашых праграм ёсць магчымасць цяпер праглядзець на старонцы нашага архіва, а тым самым падтрымаць фінансава дзейнасць нашага Радыё Марыя
28 красавіка 2018 года на Залатой Горцы у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў межах XIV фестывалю духоўнай музыкі «Залатагорская ліра» выступіў фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду "Ватра" з праграмай "З Христом дорогою Христа".
Розныя сферы нашага жыцця часам маюць патрэбу ў прысутнасці спецыяліста, які дапаможа нам іх упарадкаваць, ці таксама выправіць тыя памылкі, якія мы робім па няведанні. Запрашаем нашых радыёслухачоў у рубрыку "Спецыяліст у эфіры". Можна нас таксама слухаць кожны панядзелак - у 20 гадзін - спецыяліст на нашай хвалі.
На XIV фестывалі духоўнай музыкі Залатагорская ліра прагучалі творы Аляксандра Літвіноўскага: Меса «Grigorianica» і кантаты «Да Маці Божай», «Сэрца Езуса». Гэтыя творы прадставіў слухачам хор “Concordia Choir”. Мастацкі кіраўнік і дырыжор хора «Concordia Choir” Галіна Казіміроўская.