На XIV фестывалі духоўнай музыкі Залатагорская ліра прагучалі творы Аляксандра Літвіноўскага: Меса «Grigorianica» і кантаты «Да Маці Божай», «Сэрца Езуса». Гэтыя творы прадставіў слухачам хор “Concordia Choir”. Мастацкі кіраўнік і дырыжор хора «Concordia Choir” Галіна Казіміроўская.

Для падпісчыкаў

Ужо з XIV стагоддзя шматгалосныя касцёльна-музычныя кампазіцыі ствараліся галоўным чынам на аснове нязьменных частак св. Імшы. Першая аўтарская Імша на поўны тэкст ардынарыя была напісана Гіёмам дэ Машо — Імша Нотр-Дам (Messe de Notre Dame) — каля 1350 года. Да канца XIV стагоддзя музыка да 6 частках ардынарыя заняла пануючае становішча ў іерархіі музычных жанраў. Сярод Імшаў гэтага перыяду пераважаюць св. Іімшы на cantus firmus. Аўтарам першай імшы на адзіны cantus firmus для ўсіх частак лічыцца англійская кампазітар Джон Данстейбл, а вяршыняй развіцця такіх Імшаў прызнана творчасць Жоскена Дзепрэ (каля 20 імшаў), які таксама быў адным з першых, хто выкарыстаў прыём пародыі. 

У XVI стагоддзі музыка запазычаная ў Імшах змешвалася з складзенай зноўку; такая разнавіднасць кампазітарскай Імшы называецца імшой-пародыяй. Сярод аўтараў такіх Імшаў Палестрына і Ласо. Тады ж атрымалі распаўсюджванне іншыя тыпы - кананічная Імша і Імша-парафраза, заснаваныя на свабодным выкарыстанні грыгарыянскіх спеваў. У XV—XVI стагоддзях склалася і так званая арганная імша, дзе вакальныя часткі чаргуюцца з інструментальнымі інтіэрлюдыямі, выкананымі на аргане. Пазней арганныя Імшы разумеліся, як тыя ў якіх галоўную частку саліраваў арган, але ёсць таксама арганныя Імшы, дзе вакальныя часткі зусім замененыя арганнымі распрацоўкамі.

У XVII—XVIII стагоддзях был ўзмоцнены канцэртны пачатак: пашырылася роля суправаджальніка спеву - аркестра, з'явіліся абавязковыя інструментальныя партыі, выкананне некаторых фрагментаў даручалася салістам, у выніку склалася т. зв. Імша-кантата, у якой паасобныя часткі Імшы, у асноўным доўгія Gloria і Credo дзеляцца на некалькі частак.

У эпоху венскіх класікаў важную ролю адвялі розным сімфанічным метадам развіцця, а ў эпоху рамантызму вялікая ўвага надавалася ракестрошцы. Імшы таксама змяняліся на працягу XX стагоддзя, грунтуючыся як на традыцыях, так і на новых плынях у музыцы. Такія сачыненні, як Імшы І. Ф. Стравінскага, Л. Бернстайна, А. Пярта, К. Джэнкінс маюць вельмі аддаленае стаўленне (а ў шэрагу выпадкаў і зусім ніякага дачынення) да набажэнства.

Некаторыя кампазітары не пісалі Імшы цалкам, а пісалі кантату на адзін з ардынарных тэкстаў Імшы. З найбольш вядомых — Kyrie соль мінор RV 587, Gloria RV 589 і Credo мі мінор RV 591 Антоніа Вівальдзі, Gloria FP 177 Франсіса Пуленка.

У нас у Беларусі, таксама пісаліся творы Імшаў. Аднак яны непасрэдна спалучаны з тым, што адбываецца ў святыні. Адным з такіх аўтараў з“яўляецца Аляксандр Літвіноўскі – вядомы беларускі кампазітар, аўтар шматлікіх сімфанічных, харавых, камерных і электраакустычных твораў. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску, у 1982 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж як музыказнаўца. У 1987 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў класе кампазіцыі прафесара Дзмітрыя Смольскага, у якога пасля праходзіў аспірантуру-стажыроўку. Музыка Аляксандра Літвіноўскага неаднаразова была прадстаўлена ў краінах Еўропы і ЗША. Двойчы ён перамагаў у кампазітарскіх конкурсах у Нью-Ёрку. У 2018 годзе аркестравы хор А. Літвіноўскага быў адабраны для музычнага фестывалю ў Дулуце (штат Мінесота, ЗША).

Меса «Grigorianica» для мужчынскага хору створана Аляксандрам Літвіноўскім на кананічны лацінскі тэкст у 1995 годзе. «Калі я пачаў працаваць над матэрыялам, то мадэлі старажытных грыгарыянскіх спеваў з“явіліся тым узорам, на які я звяртаў увагу перш за ўсё. Але не для таго, каб пазычыць нешта канкрэтнае з першавытокаў: проста заўсёды, калі пачынаю працаваць у пэўным стылі, я імкнуся ўласнымі сродкамі выявіць галоўныя рысы, галоўныя вобразы тагачаснай музыкі. Імкнуся гэта зрабіць у спалучэнні стылізацый старадаўняга пласта і сучасных сугуччаў. Я скарыстаў поўны тэкст Імшы ды перарабіў пэўную драматургію, каб твор не быў статычны, каб слухач знаходзіўся ў дынамічным стане ўспрымання» - адзначае кампазітар.

Аб“яднаныя рэлігійнай тэматыкай кантаты «Да Маці Божай», «Песні на Божае Нараджэнне» і «Сэрца Езуса», створаныя ў 1996, 1998 і 2000 гг., нібы трыпціх, агульная рыса якога – традыцыйныя беларускія тэксты хрысціянскіх малітваў. Усе тры кантаты напісаныя на тэксты малітоўніка «Вучыся і маліся», складзенага вядомым беларускім дзеячам, ксяндзом Адамам Станкевічам. Малітоўнік быў выдадзены ў Вільні ў 1944 годзе і быў прысвечаны 25-годдзю існавання Віленскай Беларускай гімназіі.

Для падпісчыкаў